Мини-музей "Бульбашик"

05.12.2019

Адной з формаў, па далучэнню дзяцей да нацыянальнай культуры, якая зацікавіла наш калектыў - стала арганізацыя міні-музея ў дзіцячым садзе.

А пачыналася ўсё так..

Калі мы даведаліся  што ёсць музеі бульбы ў іншых краінах (Перу, Бельгія, Расія  ),  а ў нас у краіне няма, то мы захваляваліся: “Як так? Нельга дапусціць!” Такім чынам гэтая інфармацыя і паслужыла ідэяй стварыць міні-музей у нашай установе адукацыі. Але не музей адной бульбы, а міні-музей Бульбашыка. З краязнаўчай скіраванасцю, які больш шырока раскажа і пакажа нам гісторыю нашай краіны, нашы традыцыі і культуру.

Наш Бульбашык зусім яшчэ маленькі, але даволі дужы малы. Ён змог аб'яднаць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу. Бульбашык натхняе, захапляе і робіць працу карыснай і цікавай для ўсіх. Музейная педагогіка дапамагае вырашаць практычна ўсе задачы дашкольнай адукацыі. Гэты кірунак адыгрывае вялікую ролю ў фарміраванні сістэмы каштоўнасцяў дзіцяці, у яго далучэнні да гістарычнай, культурнай, прыроднай спадчыны; спрыяе выхаванню талерантнасці, пазнавальнаму, творчаму і эмацыйнаму развіццю. Акрамя таго, музейная педагогіка забяспечвае нагляднасць адукацыйнага працэсу, спрыяе ўзаемадзеянню ўстановы адукацыі з сям'ёй і соцыумам.

Праца па стварэнню музея захапіла ўвесь калектыў. Плануем у далейшым  супрацоўнічыць з бацькамі, актыўна далучаць іх да культурных традыцый роднага краю, так  як адна з гадавых мэт нашай установы -  гэта фарміраванне прадстаўлення ў дзяцей аб нацыянальных каштоўнасцях і культурных традыцыях роднага края праз ўсе віды дзіцячай дзейнасці,  далучаючы бацькоў к супрацоўніцтву.

 

 

 

Народнае мастацтва так сама з’яўляецца сродкам далучэння дашкольнікаў да нацыянальных   традыцый. У гэтым цетры мы  малюем, лепим, прыдумляем загадку,сваю назву экспанату або з’яве, складаем  казку .У міні-музеі развіваем здольнасць да эстэтычнага  сузірання і суперажывання, выклікаем  павагу да культурных традыцый, развіваем  здольнасць і патрэбу самастойна асвойваць навакольны свет, шляхам вывучэння культурнай спадчыны.