"Дзень здароўя"

08.12.2020

 

Здароўе, сіла, спрыт-

Вось спорту палымяны запавет

Пакажам нашу дружбу, смеласць

Вясёлым стартам шлем прывет!

Фізкультурныя забавы ў дзіцячым садзе дапамагаюць дзецям падымаць настрой і жыццёвы тонус. Усе забавы для дашкольнікаў накіраваны на тое, каб не толькі навучаць іх, але таксама і даваць ўпэўненнасць у сабе і магчымасць праявіць розныя таленты. Свята-гэта заўсёды радасць, весялосць. Адно толькі яго чаканне здольна выклікаць у дзіцяці станоўчыя эмоцыі. Даўно вядома, што добры настрой, настрой на жыццесцвярджальны лад маюць высокую і дзіўную сілу.

Мерапрыемства прайшло на сяброўскай ноце, зладжана, арганізавана. Усё былі бадзёрыя і вясёлыя. Дзецi праявілі сябе як сапраўдныя спартсмены.